Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя (па-ангельску: Social Democratic and Labour Party; па-ірляндзку: Páirtí Sóisialta Daonlathach an Lucht Oibre) — сацыяльна-дэмакратычная[1][2][3] і ірляндзка-нацыяналістычная[2][4] палітычная партыя у Паўночнай Ірляндыі.
Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя | |
па-ангельску: Social Democratic and Labour Party | |
Заснавальнік | Джэры Фіт[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 24 жніўня 1970 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d], ірляндзкі нацыяналізм[d], Аб’яднаная Ірляндыя[d] і праэўрапеізм[d] |
Моладзевая арганізацыя | моладзь Сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай партыі[d] |
Афіцыйны сайт | sdlp.ie |
Не зважаючы на тое, што партыйная плятформа ставіць за мэту ўзьяднаньне Ірляндыі[5], у той жа час, бо Паўночная Ірляндыя ёсьць часткай Вялікабрытаніі, партыя выступае за далейшае паглыбленьне аўтаноміі для рэгіёну. За часам канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі партыя была самай папулярная ірляндзкай нацыяналістычнай партыяй у Паўночнай Ірляндыі, але з часоў часовага спыненьня агню ІРА ў 1994 годзе, страціла свае пазыцыі на карысьць рэспубліканскай партыі Шын Фэйн, якая ў 2001 годзе стала самай папулярнай зь дзьвюх партыяў. За часам канфлікту аснознай розьніцай паміж дзьвюма партыямі розьніца палягала, толькі ў тым, што СДіЛП адмовілася ад гвалту, у той час як Шын Фэйн мела сувязі з вайсковай арганізацыяй ІРА.