Сельская гаспадарка
чалавечая дзейнасьць па вырошчваньні харчаваньня і сыравіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́льская гаспада́рка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой зьяўляецца забесьпячэньне харчаваньнем. Сельская гаспадарка атрымлівае расьліннае і жывёльнае харчаваньне дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчваньню расьлін, гадоўлі жывёл.
Разьвіцьцём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялёгія, аграхімія, аграэкалёгія, аграгеалёгія, аграмэтэаралёгія, агракліматалёгія.