Слуцкі збройны чын (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Слуцкі збройны чын (Невядомая Беларусь)» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра Слуцкае паўстаньне 1920 году. У фільме выкарыстаны кадры з мастацкага фільму «На чорных лядах».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Слуцкі збройны чын (неадназначнасьць).
Quick Facts Жанр, Рэжысэр ...
Слуцкі збройны чын | |
Слуцкі збройны чын (Невядомая Беларусь) | |
Жанр | дакумэнтальны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Сяргей Ісакаў |
Сцэнарыст | Уладзімер Халіп |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | Белсат |
Распаўсюд | Белсат |
Дата выхаду | 2008 |
Працягласьць | 31:15 |
Краіна | Польшча |
Мова | беларуская |
Close
Фільм, створаны ў рамках праекту «Невядомая Беларусь» для беларускамоўнага тэлеканала «Белсат», які трансьлюецца з Польшчы, апавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі 1920-х гадоў. Стужка прысьвечаная Слуцкаму ўзброенаму паўстаньню, удзельнікі якога ваявалі супраць Чырвонага Войска камуністычнай Расеі за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.