Станіслаў Кезгайла (сын Яна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Кезгайла (мянушка Рэкуць; каля 1450 — 1527[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (з 1486) адначасна кашталян троцкі (1499—1522), гетман найвышэйшы (1501—1503) і кашталян віленскі (з 1522).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Станіслаў Кезгайла.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1450 |
Памёр | 1527 |
Пахаваны | |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Ян Кезгайла |
Дзеці | Ян, Мікалай, Станіслаў, Барбара |
Дзейнасьць | дыплямат |
Close
Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсьцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстамэнту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[2].