Старажытнаіндыйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажы́тнаінды́йская мова (старажы́тнаінды́йскія мовы) — мова старажытных арыяў, узьніклых у Паўночна-Заходняй Індыі ў сярэдзіне ІІ тыс. да н.э., якая пасьля гэтага распаўсюдзілася па паўночных і цэнтральных рэгіёнах паўвостраву Індастан. Адна з раньніх прадстаўніцаў індаэўрапейскіх моваў, знаходзілася ў блізкай роднасьці са старажытнаіранскімі мовамі (авэстыйскай і старажытнапэрсыдзкай), складаючы зь імі індаіранскую моўную супольнасьць.
Лічыцца, што старажытнаіндыйская мова стала першым сьведчаньнем вылучэньня індаарыйскае групы моваў з індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Пазьней разьвілася ў сярэднеіндыйскія мовы, якія, у сваю чаргу, пазьней эвалюцыянавалі ў новаіндыйскія мовы (напрыклад, гіндзі, нэпальская, бэнгальская і г.д.).