Сэлтык Глазга
шатляндзкі футбольны клюб з Глазга / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 53 разы, і 41 раз перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.
Сэлтык | ||||||
Заснаваны | 1887 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Глазга, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Сэлтык Парк Умяшчальнасьць: 60 355 | |||||
Кіраўнік | Дэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2022—2023 | 1 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы celticfc.com (анг.) celticfc.com/japa… (яп.) |
У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[2]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».
У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[3]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[4].