Тану-Ўранхай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тану́-Ўранха́й (па-тувінску: Таңды Урянхай, кіт. трад. 唐努烏梁海, спр. 唐努乌梁海, піньінь: Tángnǔ Wūliánghǎi, па-расейску: Танну-Урянхай, Урянхайский край) — гістарычны рэгіён Мангольскай імпэрыі, затым — дынастыі Цын, які займаў у асноўным тэрыторыю сучаснае рэспублікі Тыва (Расея), а таксама некаторыя сумежныя зь ёй тэрыторыі Манголіі ды Расеі.
Тану-Ўранхай тув. Таңды Урянхай | ||||
| ||||
Сталіца | Белацарск | |||
Этнічны склад | тувінцы | |||
Канфэсійны склад | будызм, шаманізм |
Назва ўтвораная ад горнага хрыбта Тану-Ала ў паўднёвай Сыбіры і мангольскага слова урианхай, якім манголы пазначалі тувінцаў і, адпаведна, рэгіён іх пражываньня.
Па абвяшчэньні Зьнешняй Манголіяй сваёй незалежнасьці ад імпэрыі Цын (Тану-Ўранхай уваходзіў у склад гэтага рэгіёну падчас панаваньня Цын) Тану-Ўранхай трапіў пад расейскі ўплыў, стаўшыся спачатку ейным пратэктаратам, пазьней — незалежнай дзяржавай Тану-Тува (пасьля пераназваная ў Тувінскую Народную Рэспубліку), якая ў 1944 годзе была далучаная да СССР у якасьці Тувінскай аўтаномнай вобласьці РСФСР.
Рэгіён лічыць сваёй часткай Кітайская Рэспубліка, якая, аднак, на цяперашні момант кантралюе толькі востраў Тайвань і некаторыя навакольныя тэрыторыі (гл. мапу).