Торунскі мір 1411 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
То́рунскі мір 1411 го́ду, Пе́ршы Торунскі мір — мірнае пагадненьне, якое фармальна завяршыла «Вялікую вайну» 1409—1411 гадоў паміж саюзам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку, і Крыжацкім ордэнам з другога, падпісанае 1 лютага 1411 году ў Торуні (ням. Thorn), у адным з самых паўднёвых гарадоў Манаскай дзяржавы крыжацкіх рыцараў. У гістарыяграфіі гэтае пагадненьне часьцяком лічыцца дыпляматычнай няўдачай Польшчы і Літвы з-за іхняе няздольнасьці выгадна скарыстаць разгромнае паражэньне крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Крыжакі аддалі Добжынскую зямлю, захопленую ў Польшчы падчас вайны, і зрабілі толькі часовыя тэрытарыяльныя саступкі ў Жамойці, якая пераходзіла да Літвы толькі на час кіраваньня польскага караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Торунскі мір 1411 году быў нестабільным. Спатрэбіліся яшчэ дзьве вайны, Галодная вайна ў 1414 і Голубская вайна ў 1422, каб падпісаць Мельнскі мір, які вырашыў усе тэрытарыяльныя спрэчкі. Тым ня менш, вялікія памеры ваенных рэпарацыяў былі значным фінансавым цяжарам для крыжакоў, які спрычыніў нутраныя канфлікты і эканамічны спад. Крыжацкі ордэн так і ня здолеў аднавіць сваю былую моц.
Торунскі мір 1411 году | |
Тып дамовы | Міжнароднае пагадненьне |
---|---|
Падпісаная | 1 лютага 1411 |
· месца | Торунь |
Бакі | Тэўтонскі ордэн Каралеўства Польскае Вялікае Княства Літоўскае |
Месца захаваньня | Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, sygn. 4487. |
Мова | лацінская |
Тэкст у Вікікрыніцах: :la:Pax Thorun |