Трыяс
пэрыяд мэзазою / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыясавы пэрыяд (сыстэма), трыяс — першы пэрыяд мэзазойскай эры. Пачаўся 252 мільёны рокаў таму й працягваўся 51 мільён рокаў. Пачатак і канец трыясу адзначаныя масавымі выміраньнямі.[1] Пэрыяд выдзелены ў 1834 годзе Фрыдрыхам фон Альбэрці, назву атрымаў з-за трохслойнай будовы адкладаў.