Тыгрынья
усходнеафрыканская сэміцкая мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыгрынья (саманазва: ትግርኛ, вымаўл. /tɨɡrɨɲa/) — сэміцкая мова, на якой размаўляе народ тыграі. Распаўсюджаная перадусім у рэгіёне Тыграй (паўночная частка Этыёпіі) і прылеглых да яе памежных рэгіёнах Эрытрэі. Мова таксама мае ўжытак у асяродзьдзі этыёпскіх габрэяў, што эмігравалі з гэтых рэгіёнаў.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Тыгрынья | |
ትግርኛ (/tɨɡrɨɲa/) | |
Ужываецца ў | Эрытрэі, Этыёпіі |
---|---|
Рэгіён | Эрытрэя, этыёпскі рэгіён Тыграй |
Колькасьць карыстальнікаў | 4,2 млн чал. (у Этыёпіі[1]), 2,5 млн чал. (у Эрытрэі) |
Клясыфікацыя | Афразійскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Эрытрэі рэгіёне Тыграй, Этыёпія |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | этыёпскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ti |
ISO 639-2(Б) | tir |
ISO 639-2(Т) | tir |
ISO 639-3 | tir |
Close
Quick Facts
Close
Носьбіты мовы ў Тыграі складаюць 65% ад усіх носьбітаў мовы навогул, у Эрытрэі пражывае 35% ад гэтых носьбітаў. Назва мовы ў рэгіёне Тыграй гучыць як Tigrāwōt (у множным ліку — Tegaru), тыгрыньямоўныя ў Эрытрэі сваю мову называюць словам Tigrinya.
Мову тыгрынья ня варта блытаць з моваю тыгрэ — лінгвістычна блізкай ды тыгрынья мовы, носьбіты якой жывуць на поўнач і захад ад тыгрыньямоўных тэрыторыяў.