Украінскія сечавыя стральцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскія сечавыя стральцы (па-ўкраінску: Українські січові стрільці (УСС)) — украінскае нацыянальнае вайсковае фармаваньне ў складзе аўстра-вугорскай арміі, сфармаванае з добраахвотнікаў, якія адгукнуліся на заклік Галоўнай Украінскай Рады 6 жніўня 1914 году і стаялі пад кіраўніцтвам Баявой управы ўкраінскіх сечавых стральцоў.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
Украінскія сечавыя стральцы | |
Українські січові стрільці | |
Гады існаваньня | 1914 — 1918 |
---|---|
Краіна | Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка |
Падпарадкаваньне | Аўстра-Вугоршчына |
Тып | Легіён |
Колькасьць | 7000 |
Колеры | Чырвоны |
Марш | «Червона калина» |
Войны | І сусьветная |
Удзел у | Бітва за гару Макіўка, Лысоня і іншыя |
Close
УСС былі першымі ўкраінскімі часткамі Аўстра-Вугоршчыны, створанымі па нацыянальнай прыкмеце, і ўнесьлі вялікі ўнёсак для стварэньня ваеннай тэрміналёгіі, фальклёру, песьні і музыкі (аркестра УСС), а таксама ўкраінскай уніформы (мазэпінкі).