Усходняе Палесьсе
гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дняе Пале́сьсе — гісторыка-этнаґрафічны рэґіён Беларусі. Займае большую частку Палескае нізіны ў Гомельскай, Менскай ды Берасьцейскай вобласьцях.
На ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (на правабярэжжы Дняпра і ніжняй Бярэзіне), на поўначы — з Цэнтральнаю Беларусьсю (па лініі Парычы — Любань — Старобін — Чудзін), на захадзе — з Заходнім Палесьсем (ад Выганашчанскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэґіёну сумяшчаецца з зонаю кампактнага расьсяленьня водаразьдзельнага тыпу, дзе характэрныя палескія ландшафты зьмяняюцца даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнае Беларусі з густою сеткаю сельскіх пасяленьняў. Межы гэтых рэґіёнаў адлюстроўваюць арэалы мясцовых этнонімаў — палешукоў на поўдні і палян (або палевікоў) на поўначы.
Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную ґрупу паўднёва-заходняга дыялекту.