Фізычная хімія
разьдзел хіміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фізычная хімія — навука, якая вывучае ўзаемасувязь хімічных і фізычных зьяваў, выяўляе заканамернасьці хімічных працэсаў, абапіраючыся на агульныя прынцыпы фізыкі. Гэта тычыцца прынцыпаў, мэтадаў і паняткаў фізыкі, такіх як рух, энэргія, сіла, час, тэрмадынаміка, квантавая хімія, статыстычная мэханіка і дынаміка, раўнавага. Асноўнымі задачамі фізычнай хіміі зьяўляюцца дасьледаваньне заканамернасьцяў ходу хімічных рэакцыяў у часе, законаў хімічнай раўнавагі і вызначэньне мэханізмаў працэсаў. Мэтады дасьледаваньня — спэктральны і рэнтгенаструктурны аналізы, мэтады ізатопных індыкатараў, квантава-хімічны, мас-спэктрамэтрычны, мэтады электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу і іншыя.