Хмара
водныя кропелькі, распушчаныя ў атмасфэры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хма́ра — назіраемыя ў атмасфэры, скупкі вадзянога пара скандэнсаваныя ў кроплі ці крышталікі лёду, якія знаходзяцца на некаторай вышыні. Ахалоджаньне зьмяншае здольнасьць паветра да затрыманьня вадзянога пара. Далейшае ахалоджаньне ніжэй тэмпэратуры кроплі расы выклікае кандэнсацыю. Павялічэньне хмаравых элемэнтаў і ўзрастаньні іх хуткасьці падзеньня, яны выпадаюць на паверхню ў выглядзе ападкаў.
Звычайна хмары зьяўляюцца ў трапасфэры. Трапасфэрныя хмары падзяляюцца на розныя віды згодна зь міжнароднай клясыфікацыяй хмараў. Рэдка сустракаюцца хмары на вышынях ад 20 да 80 км.