Цэнтравы
пазыцыя ў баскетболе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтравы́ (па-ангельску: Center) ці пяты нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе. Самы высокі гулец у камандзе (рост сучасных цэнтравых, звычайна, 210—220 см і паступова зьніжаецца ў бок менш высокіх, але больш хуткіх і спрытных гульцоў), асноўная мэта — гульня пад кошыкам, падбор мяча.[1]
Шмат калі асноўная мэта цэнтравога з дапамогаю яго росту і моцы — абарона пазыцыі каля кошыка (трохсэкундная зона) і выкарыстаньне блёкшотаў. Цэнтравы — асноўны гулец у барацьбе за мяч пры падборы.