Чэмпіянат сьвету па футболе 1986 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат сьвету па футболе 1986 году — 13-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Мэксыцы з 31 траўня па 29 чэрвеня. Гэта быў другі выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у Мэксыцы, упершыню Мэксыка прымала чэмпіянат сьвету ў 1970 годзе.
Quick Facts Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 1986 году Мэксыка | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Мэксыка |
Час правядзеньня | 31 траўня — 29 чэрвеня |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу | «Ацтэка», Мэхіка |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Аргентына |
Другое месца | Нямеччына |
Трэцяе месца | Францыя |
Чацьвертае месца | Бэльгія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 132 (2.54 за гульню) |
Наведвальнасьць | 2 394 031 (46 039 за матч) |
Бамбардзіры | Гары Лінэкер (6 галоў) |
← 1982 1990 → |
Close
У фінальным турніры прымалі ўдзел 24 нацыянальныя зборныя, 22 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная Мэксыкі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Італіі як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 11 гарадах на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 29 чэрвеня на стадыёне «Ацтэка». Зборная Аргентыны перамагла зборную Нямеччыны зь лікам 3:2 і другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.