Шнуркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шнуркі (ад ням. Schnur) — адрэзкі вяроўкі пэўнай даўжыні, якія прасоўваюць праз спэцыяльныя адтуліны ў абутку і, якія служаць для ўтрыманьня яго на ступні. У разьвязаным стане шнуркі дазваляюць свабодна вымаць нагу з абутку. Пасьля зацягваньня і завязваньня фіксуюць абутак на ступні чалавека.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Шнуркі (неадназначнасьць).
Шнуркі набылі папулярнасць толькі ў XX стагодзьдзі. Да гэтага ў ходзе быў абутак без шнуркоў альбо з рознымі спражкамі або гузікамі ў якасьці фіксуючых элемэнтаў.
Сучаснай папулярнай альтэрнатывай шнуркам зьяўляецца зашпілька-ліштва.