Эльблёнг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эльблёнґ (па-польску: Elbląg; па-нямецку: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнскага ваяводзтва (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводзтве (1945—1975). Гэты горад зьяўляецца портам на рацэ Эльблёнґ, якая ўпадае ў Вісьлінскую затоку прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора цераз падуладную Расеі Балтыйскую пратоку.
Эльблёнґ | |||||
польск. Elbląg | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1237 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 82-300–82-315 | ||||
Нумарны знак: | NE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′8″ пн. ш. 19°24′32″ у. д. | ||||
Эльблёнґ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.umelblag.pl/ |
Эльблёнґ упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў пэрыяд кіраваньня караля Альфрэда паводле зьвестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.