Эмацыйнае выгараньне
страта большасьці цялесна-пачуцьцёвай сілы ў выніку вымушанага знаходжаньня ў пачуцьцёва нагружаных абставінах падчас выкананьня працоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмацыйнае выгараньне — страта большасьці цялесна-пачуцьцёвай сілы ў выніку вымушанага знаходжаньня ў пачуцьцёва нагружаных абставінах падчас выкананьня працоўных абавязкаў.
Quick Facts Спэцыяльнасьць, Сымптомы ...
Эмацыйнае выгараньне | |
Спэцыяльнасьць | псыхатэрапія |
---|---|
Сымптомы | страта разуменьня і спагады да людзей, якім даводзіцца дапамагаць паводле працоўных абавязкаў |
Прычыны | працагалізм, празьмерны абсяг і аднастайнасьць працы, ненармаваны расклад працы, адсутнасьць належнага ўзнагароджаньня і часу на адпачынак |
Сходныя станы | астэнія |
Прафіляктыка | адмова ад працы па-за службовай інструкцыяй, заняткі цялеснымі практыкаваньнямі, расслабляльны адпачынак, плянаваньне дня |
Лячэньне | усталяваньне раўнавагі між высілкамі на працу і атрыманьнем узнагароды |
Эмацыйнае выгараньне ў Вікісховішчы |
Close
Пераадольваецца праз пазьбяганьне стрэсу і ўсталяваньне раўнавагі між выдаткамі на працу і атрыманьнем узнагароды. Найчасьцей сустракаецца сярод лекараў, кіраўнікоў і настаўнікаў. У 1974 г. амэрыканскі псыхоляг Гэрбэрт Фрудэнбэргэр упершыню апісаў прафэсійнае выгараньне.