Юзэф Зянковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Зянковіч (па-польску: Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)) — шляхціц, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.
Quick Facts Род войскаў, Гады службы ...
Юзэф Зянковіч Józef Zieńkowicz (Zienkowicz) | ||||
Юзэф Зянковіч у мундзіры свайго партызанскага атраду | ||||
Род войскаў | кавалерыя | |||
---|---|---|---|---|
Гады службы | 1831 | |||
Званьне | маёр (вышэйшае) | |||
Камандаваў | партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі | |||
Бітвы/войны | Паўстаньне 1830—1831 гадоў: вызваленьне Ашмяны, іншыя | |||
Узнагароды | |
Close
Быў земскім уладальнікам з ашмянскага павету[1]. Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах[1][2]. Арганізаваў і кіраваў конным атрадам ашмянскага апалчэньня, які выставіў сваім коштам граф Караль Пшэздзецкі; атрад адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы[1][3]. Пасьля далучыўся да рэгулярнай арміі і перайшоў шлях да Варшавы[1]. Быў абраны дэпутатам паўстанчага сойму[1]. Быў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэну Віртуці Мілітары[1].