Якуб Ясінскі
вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яку́б Ясі́нскі (польск. Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Вэнглеў Познанскага ваяводзтва — 4 лістапада 1794, прадмесьце Прага, Варшава) — вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 року ў Вялікім Княстве Літоўскім. Лідэр радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[2], прыхільнік ідэяў Францускай рэвалюцыі.
Quick Facts Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Якуб Ясінскі лац. Jakub Jasinski Якуб Кшыштаф Ігнацы Ясінскі | |
24 ліпеня 1761(1761-07-24)[1] — 4 лістапада 1794(1794-11-04) (33 гады) | |
Якуб Ясінскі | |
Месца нараджэньня | Вэнглеў, Познанскае ваяводзтва |
---|---|
Месца сьмерці | прадмесьце Прага, Варшава |
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая |
Гады службы | 1783—1794 |
Званьне | падбрыгадзір (1783) падпалкоўнік (1789) палкоўнік (1792) генэрал-лейтэнант (1794) |
Бітвы/войны | Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году Паўстаньне Т. Касьцюшкі (1794) |
Узнагароды | |
Close
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ясінскі.
У час паўстаньня быў кашталянам Вільні, генэральным камадуючым узброенымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы ў яе шляхту, мяшчанаў і сялянаў. Адкліканы з ВКЛ праз абвінавачваньні ў «ліцьвінскім» сэпаратызьме.