12 разьюшаных мужчынаў (фільм, 1957)
фільм 1957 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«12 разьюшаных мужчынаў» (па-ангельску: 12 Angry Men) — амэрыканскі драматычны фільм 1957 году рэжысэра Сыдні Лумэта. Фільм ёсьць адаптацыяй аднайменнай радыёп’есы Рэжынальда Роўза 1954 году[11][12]. У кінастужцы распавядаецца гісторыя паседжаньня прысяглых з 12 чалавек, якія абдумваюць, які вырак трэба прысудзіць 18-гадоваму падсуднаму на падставе абгрунтаваных сумневаў, прымушаючы прысяглых зьвяртацца да асабістае маралі і каштоўнасьцяў. Фільм даследуе мноства мэтадаў дасягненьня кансэнсусу і цяжкасьці, якія ўзьнікаюць у групы мужчынаў падчас гэтага працэсу. Ён таксама выкрывае як ўлада, якую можа атрымаць чалавек, выклікае зьмены ў паводзінах і стаўленьнях да рэчыў з боку асобы. Прысяглыя называюцца толькі паводле іхных нумароў і аніякія імёны не раскрываюцца амаль да самага канца фільму.
12 разьюшаных мужчынаў | |
па-ангельску: 12 Angry Men | |
Жанр | драматычны фільм[d][1][2], фільм пра судовую справу[d] і фільм у замкнёнай прасторы[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Twelve Angry Men[d] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Карл Лэрнэр[d] |
Распаўсюд | Mokép[d] і Netflix |
Дата выхаду | 10 красавіка 1957[3] |
Працягласьць | 95 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 340 000 $ |
Старонка на IMDb |
У 2007 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША абрала гэты фільм у Нацыянальны рэестар фільмаў як культурны, гістарычны альбо эстэтычна значны фільм[13]. «12 разьюшаных мужчынаў» быў абраны Амэрыканскім інстытутам кіно другой найлепшай судовай драмай, саступіўшы толькі кінастужцы «Забіць перасьмешніка», у сьпіс 10 найлепшых амэрыканскіх фільмаў 10 клясычных жанраў[14]. Фільм быў агучаны на беларускай мове высілкамі студыі Кінаконг.