5-я брыгада спэцпрызначэньня
Вайсковае злучэньне Ўзброеных сілаў Беларусі, што месьціцца ў Мар’інай Горцы і са жніўня 2007 году ўваходзіць у склад Сілаў спэцыяльных апэ / From Wikipedia, the free encyclopedia
5-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня (5 абрспп) — вайсковае злучэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, што месьціцца ў Мар’інай Горцы (Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) і са жніўня 2007 году ўваходзіць у склад Сілаў спэцыяльных апэрацыяў[1].
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
5-я брыгада спэцпрызну | |
Нарукаўны знак (з 2002 г.) | |
Гады існаваньня | з 31 сьнежня 1992 году |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | спэцыяльныя войскі |
Уключае ў сябе | 3 атрады, 2 падразьдзяленьні і 2 роты |
Функцыі | выведка, падрыўная дзейнасьць |
Колькасьць | каля 2000 вайскоўцаў |
Дысьлякацыя | Мар’іна Горка (Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) |
Дэвіз | Ва ўсялякім месцы, ва ўсялякі час, усялякія задачы |
Узбраеньне | бронеаўтамабіль, мінамёт, зэнітны ракетны комплекс, аўтамат, кулямёт, пісталет-кулямёт, пісталет, гранатамёт, снайпэрская вінтоўка |
Дзейны камандзір | Зьміцер Кучук (з 2017 году) |
Вядомыя камандзіры | Валер Гайдукевіч (1992—1995) |
Close
Вайсковая частка 89417. На 2018 год 5-я брыгада спэцпрызну зьяўлялася найбольш баяздольным вайсковым фармаваньнем Узброеных сілаў Беларусі[2]. Задачамі брыгады былі выведка і падрыўная дзейнасьць[3]. Афіцэраў для брыгады рыхтаваў факультэт вайсковай выведкі Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Палявыя заняткі са зброяй праводзілі на базе палігону «Белая Лужа» (Барысаўскі раён).