WikiLeaks
From Wikipedia, the free encyclopedia
WikiLeaks (гав. wiki + анг. leaks — хуткія + ўцечкі) — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, якая публікуе таемныя дакумэнты, атрыманыя з ананімных крыніцаў. Яе вэб-сайт, адчынены ў 2006 годзе ў Ісьляндыі, праз год пасьля запуску меў базу зьвестак з больш чым 1,2 мільёнаў дакумэнтаў.
WikiLeaks | |
Слоган | Мы адчыняем урады |
---|---|
Тып | Архіў |
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | The Sunshine Press |
Аўтар | Джуліян Асандж |
Пачатак працы | 6 кастрычніка 2006 (17 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | Няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 15 979 (2015) |
www.wikileaks.org |
WikiLeaks атрымала некалькі ўзнагародаў, у тым ліку New Media Award часопісу «Economist» у 2008 годзе. У чэрвені 2009 году WikiLeaks і Джуліян Асандж атрымалі Media Award вялікабрытанскае Amnesty International (у катэгорыі «Новыя мэдыі») за публікацыю 2008 году «Кенія: Крык крыві — бессудовыя забойствы і зьнікненьні». У траўні 2010 New York Daily News назвала WikiLeaks першым у сьпісе «сайтаў, якія могуць цалкам зьмяніць навіны».
WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазьней скарысталася традыцыйнай мадэльлю апублікаваньня, якая болей не дазваляе рэдагаваць або камэнтаваць тэксты. Пасьля таго, як сайт быў падвергнуты неаднакротным аддаленым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.