Ідэалёгія
сукупнасьць ідэяў, што фармуюць мэты, чаканьні ды дзеяньні асобы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідэалёгія (па-грэцку: ἰδεολογία) — сыстэма палітычных, праўных, рэлігійных, маральных, эстэтычных і філязофскіх поглядаў і ідэяў, якія фармуюць сьветаадчуваньне пэўнай сукупнасьці людзей ці асобнага індывіда ў адносінах да рэчаіснасьці ці адзін да аднаго. Ідэалёгія служыць для таго, каб альбо прапанаваць зьмены ў грамадзтве або для захаваньня адданасьці вызначанага набору ідэалаў, калі ў грамадзтве ўжо склаўся канфармізм. Ідэалёгія зьяўляецца сукупнасьцю абстрактных прынцыпаў, якімі грамадзтва карыстаецца ў трактоўцы грамадзкіх справаў, і, такім чынам, яна займае бачнае месца ў палітыцы. Кожная палітычная ці эканамічная тэндэнцыя грунтуецца на пэўнай ідэалёгіі, бяз возірку на тое, выказана яна відавочна ў пэўнай абдуманай сыстэме ці не. Ідэалёгія гэта тое, як грамадзтва бачыць і інтэрпрэтуе сьвет. Згодна Полю Рыкёру, ідэалёгія выступае скажэньнем рэчаіснасьці, легітымізацыяй сыстэмы ўлады, інтэграцыяй сьвету ў нешта цэльнае з дапамогаю сымбалічных сыстэмаў, іманэнтных дзеяньню. Ідэалёгія імкнецца ўзаконіць аўтарытэт улады й парадку: улады — у сэнсе герархічных адносінаў між кіраўнікамі і падначаленымі; парадку — у сэнсе арганічных адносінаў між цэлым і часткаю.