Ўэст Бромўіч Альбіён
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ўэст Бромўіч Альбіён» (па-ангельску. «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Ўэст Бромўіч. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў ангельскай футбольнай лігі. У сэзоне 1919—1920 гадоў станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны. Выступаў у Прэм’ер-лізе. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадох клюб заваёўваў Кубак Ангельшчыны. У сэзоне 2008—2009 гадоў у Прэм’ер-Лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіянат футбольнай лігі. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіня-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі «Ўэст Бромўіч» меў і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя й чырвона-белыя).
Ўэст Бромўіч Альбіён | |||||
Поўная назва | па-ангельску. West Bromwich Albion Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1878 | ||||
Горад | Ўэст Бромўіч, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Гоўтарнз Умяшчальнасьць: 26 852 | ||||
Прэзыдэнт | Лі Пію[d] | ||||
Кіраўнік | Гуочуань Лай[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2022—2023 | 9 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы wba.co.uk (анг.) |
Найбольш распаўсюджаная мянушка клюбу сярод заўзятараў — Baggies («мяшкі», «сумкі»), якая зьявілася дзякуючы абвіслым штанам працоўных, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагодзьдзя. Аднак маецца й іншая мянушка — Throstles («дразды»), бо першапачаткова на эмблеме клюбу быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бэльцы брамы, аднак пасьля яе замяніла галіна глогу.
Прынцыповымі супернікамі каманды зьяўляюцца некаторыя клюбы зь Мідлэндсу: традыцыйным супернікам «Ўэст Бромўіча» быў клюб «Астан Віла», аднак у апошні час іхным асноўным супернікам па дэрбі зьяўляецца «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз».