Агонь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агонь — у вузкім сэнсе — сукупнасьць распаленых газаў або плязмы, якія выдзяляюцца ў выніку:
- адвольнага або міжвольнага награваньня гаручага матэрыялу да вызначанага пункту;
- хімічнай рэакцыі;
- датыканьня току высокай напругі з гаручым матэрыялам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Агонь (неадназначнасьць).
Агонь зьяўляецца асноўнай фазай працэсу гарэньня і мае ўласьцівасьць да самараспаўсюджаньня па закранутых ім іншых гаручых матэрыялах. Уласная тэмпэратура агню залежыць ад крыніцы, выклікалай рэакцыю ўзгараньня і/або ад матэрыялаў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі гарэньня.
У вайсковай справе пад «агнём» разумеецца стральба з пальнай зброі (кулямі або іншымі снарадамі).