Наркамаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наркамаўка (таксама нарко́маўка, «афіцы́йны пра́вапіс»[lower-alpha 1][1]) — русіфікаваны варыянт правапісу беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўнай нормы), дазволены да ўжытку расейскай акупацыйнай адміністрацыяй у Беларусі. Бярэ адлік ад палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і замацоўваецца ў наступных афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1957 гады ў СССР; і ў «правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 году часоў рэжыму Лукашэнкі)[lower-alpha 2].
Наркамаўку крытыкуюць за яе прыняцьце ў 1933 годзе Саўнаркамам БССР паводле праекту Палітычнай камісіі ЦК КП(б)Б ва ўмовах жорсткага тэрору савецкіх уладаў без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня[2][3], што выявілася штучным, ненатуральным і прымусовым набліжэньнем беларускай мовы да расейскай[4][5][6][7]. Стварэньне наркамаўкі разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай[8].
У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad[lower-alpha 3]» (поўнае пазначэньне: be-1959acad)[10] з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад традыцыйнага клясычнага правапісу (тарашкевіцы), які мае ўласны падтэг «tarask».