Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі гуманітарны ліцэй — навучальная ўстанова, якая забясьпечвала навучаньне ў 8—11 клясах агульнаадукацыйнай школы і рыхтавала навучэнцаў да паступленьня ў ВНУ. У 1990—1998 гадах быў структурнай часткай Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі Беларусі. З 2003 году існуе неафіцыйна.
Quick Facts Заснаваны, Зачынены ...
Беларускі гуманітарны ліцэй | |
Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа | |
Заснаваны | 28 лістапада 1990 (33 гады таму) |
---|---|
Зачынены | 25 чэрвеня 2003 (20 гадоў таму) |
Дырэктар | Уладзімер Колас |
Тып | Ліцэй |
Адрас | Беларусь, Менск, вул. Кірава, д. 21 |
Close