Біржа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біржа (ад нямецкага: Börse, лацінскага: bursa — каліта) — асноўная форма рэґулярна функцыянуючага аптовага (вальнага) рынку, установа, дзе ажыцьцяўляецца гандаль каштоўнымі паперамі (фондавая біржа), валюты (валютная біржа) або тавараў, што прадаюцца па стандартах ці абразчыках (таварная біржа). Біржы граюць ролю пасярэднікаў у працэсе арганізацыі гарызантальных гаспадарчых сувязяў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Біржа (неадназначнасьць).
Рэальныя пастаўкі на біржы рэдка перавышаюць 5—10% сусьветнага гандлю адпаведнымі таварамі, аднак уплыў біржаў на цэны сусьветнага рынку і канкрэтных гешэфтаў надзвычай высокі.
Таксама біржаю завецца будынак, дзе ажыцьцяўляюцца біржавыя апэрацыі.