Верад
глыбокі дэфэкт скуры або сьлізьніцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рад (язва) (па-лацінску: ulcus, -eris, n.) — глыбокі нэкратычна-запаленчы дэфэкт эпітэлію скуры або сьлізьневае абалонкі і (ў адрозьненьне ад эрозіі) тканак, як правіла, хранічнага характару, якая вынікае ў выніку інфэкцыі, мэханічнага, хэмічнага альбо прамянёвага паражэньня, а таксама ў выніку парушэньня крывезабесьпячэньня і/або іннэрвацыі. Для вераду, у адрозьненьне ад раны, характэрна страта тканкі.
Верад практычна заўсёды гоіцца з утворэньнем рубца, хоць пры брушным тыфу і паратыфах верады кішачніка гояцца цалкам, без утварэньня рубца, застаецца толькі пляма піґмэнтацыі (пляма Патэна).