Востраў
частка сушы, аточаная вадой / From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў — участак сушы натуральнага паходжаньня ў акіянах і морах, акружаны з усіх бакоў вадой. Стала ўзвышаецца над вадой нават у пэрыяд найбольшага прыліву. Ад кантынэнтаў адрозьніваюцца адносна невялікімі памерамі. Сустракаюцца адзінкавыя астравы і іх групы (архіпэлягі).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Востраў (неадназначнасьць).
Для драбнейшых рачных, азёрных і балотных участкаў сушы выкарыстоўваецца азначэньне «выспа».