Віленскае біскупства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскае біскупства, Віленская дыяцэзія — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Рымска-Каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім з цэнтарам у Вільні.
Прызначалася для ліцьвінаў (тым часам для жамойтаў у ВКЛ існавала Жамойцкае біскупства[lower-alpha 1]) і ахопліва амаль усе парафіі Літвы, апроч Берасьцейскага ваяводзтва. У XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўлучала Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гарадзенскі, Лідзкі, Менскі, Наваградзкі, Радашкавіцкі, Ражанскі, Сьвірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты[3].