Гавэрла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гавэ́рла (па-ўкраінску: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпатаў ды ўвогуле Ўкраіны, яе вышыня — 2061 м. Разьмешчаная ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскае ды Закарпацкае вобласьцяў на масіве Чарнагора. Зь вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.
Quick Facts Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Гавэрла | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 2061 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Івана-Франкоўская вобласьць і Закарпацкая вобласьць |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Усходнія Карпаты |
Гавэрла | |
Close
Гавэрла зьяўляецца адным з сымбаляў Украіны. Існуе традыцыя падняцьця на вяршыні Гавэрлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны — 16 ліпеня.