Галаўні-Астрожацкія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галаўні-Астрожацкія, таксама Галаўні, Астрожацкія (па-польску. Ostrożeccy, Hołownia, Hołownia-Ostrożeccy) — княскі род уласнага гербу (Галаўня) у ВКЛ. Нібыта паходзіў ад Гедзіміна. Першым вядомым прадстаўніком роду быў Дзьмітры Галаўня з луцкага павету , уладар маёнтку Астрожац, ад якога пайшла другая частка прозьвішча. Дзьмітры меў сына Івана й унука Глеба, якім пацьвердзіў валоданьне маёнткамі ў 1446 вялікі князь Сьвідрыгайла. Род загас напрыканцы XVI стагодзьдзя.
У ВКЛ быў вядомы шляхецкі род Галаўнёў, адна лінія пасьля згасаньня роду Галаўнёў-Астрожацкіх прыняла іх прозьвішча. У XVI стагодзьдзі яны жылі ў Берасьцейскім ваяводзтве.