Ганаровая адзнака «Горад-герой Украіны»
ганаровая адзнака Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганаровая адзнака «Горад-герой Украіны» — адзнака, заснаваная прэзыдэнтам Украіны для ўзнагароджаньня подзьвігу, масавага гераізму і стойкасьці грамадзян, праяўленых пры абароне сваіх гарадоў падчас змаганьня з узброенай агрэсіяй Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны.
Заснавана Ўказам Прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага 6 сакавіка 2022 году[1].