Герб Паўночнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Рэспублікі Паўночнай Македоніі прыняты народным зборам Македоніі 27 ліпеня 1947 году. Дызайн гербу заснаваны на гербе СССР. Герб уяўляе толькі пэйзажную характарыстыку і ня ўтрымоўвае ніякіх гістарычных сымбаляў Македоніі. На гербе намаляваныя горы, вада (сымбалізуе рэкі) і сонца, герб апраўляюць асноўныя культуры, якія гадуюцца ў Македоніі (пшаніца, мак, тытунь і бавоўна). Унізе разьмешчаная стужка, вышытая народным арнамэнтам. Зьверху — чырвоная пяціканцовая зорка.
У 1991 годзе, калі Македонія атрымала незалежнасьць, устала пытаньне аб новым дзяржаўным гербе, аднак усе прапанаваныя варыянты былі адхіленыя і быў захаваны герб сацыялістычнай Македоніі. У 2009 годзе герб быў зьменены — была прыбрана камуністычная зорка.