Гімн Італіі
гімн Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Браты Італіі (па-італьянску. Fratelli d'Italia) — афіцыйны гімн Італіі. Таксама носіць назву гімна Мамэлі па імі аўтара паэмы, часткай якой і зьяўляецца. З 12 кастрычніка 1946 году зьяўляўся часовым гімнам краіны да 17 лістапада 2005 году. Тэкст гімну быў напісаны ўвосень 1847 году Гафрэда Мамэлі, музыка была напісаная Мікеле Навара трохі пазьней.
Гэтая старонка патрабуе перакладу. |
Гімн Італіі | |
Браты Італіі | |
Аўтар словаў | Джафрэда Мамэлі, 1847 |
---|---|
Кампазытар | Мікеле Навара, 1847 |
Краіна | Італія |
Зацьверджаны | 1946 |
Гімн Італіі у Вікісховішчы |
У 1990-х гадах ішлі спрэчкі аб замене гімну іншым, больш адпаведным, якім зьяўляўся, на погляд супернікаў «Fratelli d'Italia», гімн «Va' pensiero» на музыку Джузэпэ Вэрдзі. Прыхільнікі ж дадзенага гімну сьцьвярджалі, што ня мае сэнсу зьмяняць гімн з шасьцідзесяцігадовай гісторыяй. Паводле рэфэрэндуму афіцыйным гімнам Італіі быў пакінуты «Fratelli d'Italia».