Джакама Пучыні
італьянскі кампазытар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джа́кама Пучы́ні (па-італьянску: Giacomo Puccini; 22 сьнежня 1858 году — 29 лістапада 1924 году) — італьянскі кампазытар, які стварыў шмат сусьветна вядомых опэраў. Ягоны талент у мэлядраме і сэнтымэнтальны эратызм, адлюстраваны ў такіх творах як «Тоска» і «Багема», гарантуюць непарыўную папулярнасьць ягоных працаў. Разглядаецца як найвялікшы і найбольш пасьпяховы кампазытар італьянскай опэры пасьля Джузэпэ Вэрдзі. Кампазытара часам і называлі другім Вэрдзі, што лічыцца найвышэйшым шанаваньнем, якое можна атрымаць ад італьянскай публіцы. Аднак, музыка ня быў такім музыкальным інаватарам драмы, якім быў Вэрдзі, але тым ня менш, ён атрымаў вялізарны міжнародны посьпех, маючы вялікі тэатральны талент. У яго было высокае пачуцьцё стадыяў у музыцы, пачуцьцё гуку і колераў інструмэнтаў, якія ён камбінаваў з добра распрацаваным мэлядычным пачуцьцём. Ягоныя творы, як і працы панянёнага Вэрдзі, застаюцца вызначальнымі для італьянскай опэры па ўсяму сьвету. Cамымі вядомымі творамі кампазытара ёсьць «Багема» (1896), «Тоска» (1900), «Мадам Батэрфляй» (1904) і «Турандот» (1924), якія ўваходзяць да ліку найбольш часта выканальных з усіх опэраў у сьвеце.
Джакама Пучыні | |
па-італьянску: Giacomo Puccini | |
Дата нараджэньня | 22 сьнежня 1858(1858-12-22)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 лістапада 1924(1924-11-29)[4][1][2][…] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак гартані[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрны кампазытар, кампазытар, палітык, дырыгент, арганіст |
Навуковая сфэра | акадэмічная музыка[d], опэра[6] і музыка[6] |
Жанры | клясычная музыка і опэра |
Інструмэнты | арган[d] |
Бацька | Мікеле Пучыні[d][7] |
Подпіс | |