Дзяленьне
адна з чатырох арытмэтычнах апэрацыяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяле́ньне — бінарная апэрацыя над матэматычнымі аб’ектамі, адваротная да множаньня.
Апэрацыя дзяленьня мае два апэранды: дзеліва і дзельнік. Дзеліва — лік або, увогуле, матэматычны аб’ект, які дзеляць, дзельнік — лік або матэматычны аб’ект на які дзеляць. Вынік дзяленьня завуць дзельлю.
Дзяленьне лікаў пазначаюць двухкроп’ем «:». У вылічальнай тэхніцы і праграмаваньні распаўсюджанае таксама абазначэньне апэрацыі дзяленьня знакам «/» («слэш»).
Любы дроб таксама можна разглядаць як запіс апэрацыі дзяленьня, у якой дзелівам зьяўляецца лічнік, а дзельнікам — назоўнік дробу.