Дынама Менск (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дына́ма» — футбольны клюб з сталіцы Беларусі, Менску. Чэмпіён СССР 1982 году, сяміразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе. Першую гульню каманда правяла 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску супраць мясцовага «Дынама» і выйграла зь лікам 2:1. Клюб выступаў пад назвамі «Спартак» (1954—1959), «Беларусь» (1960—1962).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дынама Менск (неадназначнасьць).
Дынама Менск | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Дынама Менск» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1927 | ||||
Горад | Менск, Беларусь | ||||
Стадыён |
Дынама Умяшчальнасьць: 22 246 | ||||
Генэральны дырэктар | Андрэй Толмач | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2023 | 1 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Дынама» зьяўляецца адзіным беларускім клюбам, які браў удзел у 39 з 54 розыгрышаў чэмпіянату СССР, і аднойчы станавіўся чэмпіёнам СССР у 1982 годзе. Акрамя таго, клюб разам зь берасьцейскім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» зьяўляецца адзіным клюбам, які браў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату Беларусі.
Раней старшынём праўленьня ЗАТ «Дынама-Менск» быў колішні адзін з самых заможных людзей Беларусі й кіраўнік фірмы «Трайпл» Юры Чыж. За ягоным часам ня зусім добрыя вынікі выступаў клюбу многія спэцыялісты зьвязваюць з сталай зьменай галоўных трэнэраў, якія за апошнія дзесяць гадоў ня здолелі правесьці на гэтай пасадзе больш за год. У 2019 годзе кантроль над клюбам атрымаў Менгарвыканкам.