Залатая Арда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залатая Арда (па-казаску: Алтын Орда (Жошы Ұлысы), па-татарску: Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı) — дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволжы, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (1237—1255), унукам Чынгісхана. Поўны сувэрэнітэт Арда атрымала пры Мэнгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (1260—1368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва — валжанскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Зьнікла ў канцы XVI стагодзьдзя.