Зорная велічыня
мера яркасьці астранамічнага цела / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зорная велічыня́ — пазасыстэмная лягарытмічная велічыня, якая вымярае бляск астранамічных аб’ектаў. Зорная велічыня характарызуе плыню энэргіі, што зыходзіць ад назіральнага аб’екта (энэргію ўсіх фатонаў за сэкунду), на адзінку плошчы. Такім чынам, зорная велічыня залежыць як ад сьвяцільнасьці самаго аб’екта, гэтак і адлегласьці паміж ім і назіральнікам. Тым меншае значэньне зорнай велічыні, чым ярчэйшы назіраны аб’ект. Плыню энэргіі ад аб’екта вымяраюць у бачным, інфрачырвоным або ультрафіялетавым дыяпазоне электрамагнітнага выпраменьваньня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Зорная велічыня (неадназначнасьць).