Канцэнтрацыйны лягер
месца масавага пазасудовага зьняволеньня людзей / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канцэнтрацы́йны ля́гер (канцлягер, ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краінаў:
- ваеннапалонных і інтэрнаваных у час вайны;
- палітычных вязьняў за некаторымі дыктатарскімі рэжымамі, у пазасудовым парадку;
- асобаў, зьняволенных паводле нацыянальнай ці іншай прыкметы;
- закладнікаў, зазвычай у час грамадзянскіх войнаў ці акупацыі;
- прызначаных да ліквідацыі ў лягерох сьмерці (у нацыскай Нямеччыне).
Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для прадухіленьня падтрымкі партызанаў [1][2]. Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня [3].
Тэрмін у былыя часы таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 1904—1914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.