Касьмічная прастора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьмічная прастора (космас) — адносна пустыя вучасткі Сусьвету, якія ляжаць па-за межамі атмасфэр нябесных целаў. Космас не зьяўляецца поўнасьцю пустой прасторай — у ім існуе вельмі нізкая шчыльнасьць некаторых часьцінак (пераважна вадароду), а таксама электрамагнітнае выпраменьваньне. Слова «космас» мае некалькі розных значэньняў. Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы.