Копэрскі порт
марская прыстань Славеніі, заснаваная ў траўні 1957 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ко́пэрскі порт» — марская прыстань Славеніі, заснаваная ў траўні 1957 году.
Quick Facts Тып, Лістынг на біржы ...
славен. Luka Koper | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | Любляна: LKPG |
Заснаваная | 23 траўня 1957 (66 гадоў таму) |
Уласьнікі | урад Славеніі (51%), «Славенскі дзяржаўны холдынг» (11,13%), «Капітальнае таварыства» (4,98%), меская абшчына Копэра (3,14%), «Сіцібанк» (2,47%)[1] |
Краіна | Славенія |
Разьмяшчэньне | Узьбярэжна-карставая вобласьць |
Адрас | Копэр, наберажная Войкава, д. 38 |
Ключавыя фігуры | Дзімітры Задзел, Урош Іліч[2]. |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | пагрузка і разгрузка на прыстані, складаваньне |
Абарачэньне | 222,98 млн эўра (2018 г.)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | 68,745 млн эўра (2018 г.) |
Чысты прыбытак | 58,589 млн эўра (2018 г.) |
Лік супрацоўнікаў | 1089 (2019 г.) |
Матчына кампанія | урад Славеніі |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Адрыя тэрміналы» (Сэжана) і ТАА «Копэрскі порт Інпо» |
Аўдытар | «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Завэнтэм, прав. Флямандзкі Брабант, Бэльгія) |
Close
На 2019 год быў найбольшай прыстаньню на поўначы Адрыятычнага мора. Налічваў 12 тэрміналаў. У Копэрскім порце дзейнічала 38 суднаходных лініяў, зь іх 13 аўтамабільна-перавалачных і па 12 звычайных і кантэйнэрных[4]. Цягнікі зьвязвалі прыстань з 11 краінамі Эўропы — Аўстрыяй, Баўгарыяй, Вугоршчынай, Італіяй, Нямеччынай, Польшчай, Румыніяй, Славаччынай, Сэрбіяй, Харватыяй і Чэхіяй[5].