Крэўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэўскі замак — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя ў Крэве, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Меднікі — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на беразе ракі Краўлянкі пры ўтоку ручая Шляхцянкі. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Крэўскі замак | |
Крэўскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крэва |
Каардынаты | 54°18′34″ пн. ш. 26°16′56.7″ у. д. |
Заснавальнік | Гедымін |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Крэўскі замак | |
Крэўскі замак на Вікісховішчы |