Ліцэнзіі Творчых грамадаў
ліцэнзіі для творчых працаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліцэ́нзіі «Творчых грамадаў» — шэраг ліцэнзіяў у галіне аўтарскага права, складзеных амэрыканскай некамэрцыйнай арганізацыяй «Творчыя грамады». Першыя вэрсіі ліцэнзіяў зьявіліся 16 сьнежня 2002 году.[1][2] Па стане на ліпень 2010 году ліцэнзіі «Творчых грамадаў» даступныя афіцыйна ў 53 краінах (адбываецца як пераклад ліцэнзіі на іншыя мовы, гэтак і імплемэнтацыя ліцэнзіяў у прававую сыстэму дзяржаваў).[3] Таксама вядзецца праца над адаптацыяй для 9 наступных краін.[3]