Маяк
навігацыйнае збудаваньне для сьветлавога суправаджэньня марскіх судзін / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мая́к — сродак абсталяваньня марскіх шляхоў у выглядзе капітальнага будынка вежавага тыпу, прызначанага для пазначэньня небясьпечных месцаў, праходаў для суднаў. Гэты будынак валодае яркай кантраснай афарбоўкай, якая візуальна вылучае яго на фоне навакольнай мясцовасьці. Маякі абсталёўваюцца моцнай крыніцай сьвятла і, як правіла, забясьпечваюцца аптычнымі сродкамі для ўзмацненьня сьветлавога сыгналу, каб быць добра прыкметнымі і ў начны час.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Маяк (неадназначнасьць).
Маяк можа таксама падаваць судам гукавыя сыгналы і перадаваць радыёсыгнал, каб выконваць сваю функцыю і ва ўмовах недастатковай бачнасьці (часавы, як падчас смугі, або сталай — напрыклад, выкліканай умовамі рэльефа мясцовасьці).
З-за ўжываньня сучасных навігацыйных тэхналёгіяў, роля маякоў як навігацыйнага сродку некалькі зьнізілася, і ў цяперашні час колькасьць працоўных маякоў ва ўсім сьвеце не перавышае 1500.