Міталёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міталё́гія (па-грэцку. Μυθολογία ад грэцкага міт — «казка») — сукупнасьць пераказаў, апавяданьняў, дзе ў наіўна пэрсаніфікаванай, навочна-вобразнай, несьвядома мастацкай форме падаваліся зьявы прыроды і грамадзкага жыцьця. Самае галоўнае адрозьненьне міту ад казкі заключаецца ў тым, што міт не паказвае розьніцу паміж дабром і злом.
На раньняй стадыі чалавечай гісторыі ў мітах мудрагеліста спалучаліся элемэнты рэалістычных ведаў аб рэчаіснасьці, мастацкія вобразы, маральныя загады і нормы, рэлігійныя ўяўленьні. Найбольш распаўсюджанымі былі паданьні пра ўзьнікненьне і эвалюцыю сьвету, Сонца, Месяца, зорак і іншых (касмагонія), пра паходжаньне жывёлаў, зьяўленьне чалавека (антрапагонія), пра сусьветны патоп і г. д.
Сукупнасьць мітаў складае аснову міталягічнага сьветапогляду, якая ўласьціва першабытным народам. На зьмену міталягічнаму сьветапогляду з часам прыходзіць рэлігійны, філязофскі і навуковы.